Карл Роберт Якабсан
Карл Роберт Якабсан | |
---|---|
эст.: Carl Robert Jakobson | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 (26) ліпеня 1841[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (18) сакавіка 1882 (40 гадоў) ці 7 (19) сакавіка 1882[1] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Бацька | Adam Jakobson[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, палітык, пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, будзіцелі |
Мова твораў | эстонская, нямецкая, руская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Ро́берт Я́кабсан (эст.: Carl Robert Jakobson; 26 ліпеня 1841, Тарту — 19 сакавіка 1882, Кург’я, воласць Вяндра) — эстонскі пісьменнік, публіцыст, журналіст і педагог. Пісаў пад псеўданімам Лінутая (Linnutaja).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]К. Р. Якабсан нарадзіўся ў сям’і выкладчыка царкоўнай музыкі. Яго малодшы брат, Эдуард Магнус Якабсан, быў вядомым мастаком-графікам і кніжным ілюстратарам. Першапачатковая адукацыя Карл атрымаў у свайго бацькі, у Торма. Затым, з 1856 па 1859, вучыўся на семінары Яніса Цымзэ ў Валзе. Пачынаючы з 1859 года Карл Роберт працуе на месцы свайго бацькі, у школе ў Торма. У 1862 годзе ўзнікае канфлікт паміж ім і мясцовымі пастарам і памешчыкам. У сувязі з гэтым Якабсан пакідае Торма і займаецца выкладаннем у Ямбургу, а з 1864 года — у Санкт-Пецярбургу. Спачатку ён дае прыватныя ўрокі, а з 1865 — выкладае ў гімназіі нямецкую мову і літаратуру. У Санкт-Пецярбургу Карл Роберт уступае ў цесны кантакт з эстонскай дэмакратычнай інтэлігенцыяй, з 1865 года ён супрацоўнічае з газетай Эстонскі паштальён эст.: Eesti Postimees[3], а таксама з ліберальнымі нямецкімі і рускімі газетамі. Якабсан усё больш прысвячае сябе публіцыстычнай дзейнасці. У 1868 годзе царскія органы адхіляюць яго заяўку на арганізацыю эстонскай газеты. У гэты ж час Якабсан прымае актыўны ўдзел у стварэнні Эстонскага літаратурнага саюза (Eesti Kirjameeste Selts), які займаўся ў Тарту ў 1871—1893 гады развіццём эстонскай літаратуры і мовы. У 1868 і 1870 гадах Карл Роберт тройчы выступае з рознымі прамовамі ў тэатральным саюзе Ванемуйнэ[3]; у 1870 гэтыя яго прамовы былі выдадзены ў адной кнізе і аказалі станоўчае ўздзеянне на развіццё эстонскай нацыянальнай самасвядомасці.
У 1871 годзе Якабсан пераязджае ў Талін і спрабуе атрымаць дазвол на адкрыццё сваёй газеты — аднак беспаспяхова. У 1872—1874 ён зарабляе як публіцыст у воласці Вяндра. У 1874 Карл Роберт купляе ў гэтай воласці сялянскі двор Кург’я і ператварае яго ва ўзорную гаспадарку. Неўзабаве пасля гэтага Якабсан абіраецца прэзідэнтам сельскагаспадарчага саюза Пярну і Вільяндзі.
З 1878 года пісьменнік супрацоўнічае з часопісам Sakala у Вільяндзі. Выданне прысвячала свае нумары пытанням сацыяльнай няроўнасці, цяжкаму становішчу мясцовага сялянства і самаўпраўнасці буйных землеўладальнікаў. Якабсан у сваіх артыкулах (як педагог па адукацыі) таксама настойваў на большай незалежнасці школьнай адукацыі ад уплыву царквы. Выступаў таксама за прадастаўленне эстонскай тэрыторыі правоў аўтаноміі, што выклікала дыскусію ў палітычных колах Эстляндскай губерні. У 1881 годзе пісьменнік абіраецца прэзідэнтам Эстонскага літаратурнага саюза. У сваіх артыкулах, прысвечаных становішчу эстонскага сялянства, Якабсан займаецца ў першую чаргу асветніцкай дзейнасцю, яго працы на эстонскай мове накіраваны на павышэнне адукацыйнага ўзроўню простых людзей і павелічэнне іх даходаў ад сельскагаспадарчай вытворчасці.[4] Акрамя гэтага, ён піша розныя падручнікі і навучальныя дапаможнікі для народных школ. Вядомасць Якабсану таксама прыносяць яго песенныя зборнікі, дзе ён збірае як народныя эстонскія песні, так і патрыятычныя вершы. У 1872 годзе ставіцца напісаная ім драма «Артур і Ганна» (Artur ja Anna), якая атрымала ў Эстляндыі шырокую вядомасць.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]К. Р. Якабсан лічыцца адным з вядучых дзеячаў абуджэння нацыянальнай самасвядомасці эстонскага народа. Помнікі гэтаму выдатнаму патрыёту і публіцысту былі ўсталяваны ў Торма (у 1957 годзе) і ў Вільяндзі (у 1993 годзе). Партрэт К. Р. Якабсана ўпрыгожваў да ўвядзення ў Эстоніі еўра банкноту вартасцю ў 500 крон.
Абраныя сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Kooli Lugemise raamatu (1867—1876)
- Uus Aabitsaraamat (1867)
- Veikene Geograafia (1868)
- Teadus ja Seadus põllul (1869)
- Wanemuine Kandle healed (Lieder für Chor, 1869—1871)
- C. R. Linnutaja laulud (Gesangheft, 1870)
- Rõõmus laulja (1872)
- Artur ja Anna (Theaterstück, 1872)
- Kuidas põllumees rikkaks saab (1874)
- Kuidas karjad ja nende saagid meie põllumeeste rikkuse allikaks saavad (1876)
- Sakala Kalender põllumeestele (1880)
- Helmed (Lesebuch, 1880)
Зноскі
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ Якобсон Карл Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Я. ХУРТ И К. Р. ЯКОБСОН Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Том.2 Глава 20. Революционно-демократическая мысль народов России В кн. Всемирная история экономической мысли в 6-ти томах. — М.: Мысль, 1988-97.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кэбин А. К. Р. Якобсон как вождь эстонских крестьян Таллин 1933. C. 88
- Штейн О. М. В. В. Берви-Флеровский и К. Р. Якобсон «ВФ», 1958, No 12, с. 103—106
- Музей-усадьба К. Р. Якобсона, Кургья, 1964
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 26 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1841 годзе
- Нарадзіліся ў Тарту
- Памерлі 18 сакавіка
- Памерлі ў 1882 годзе
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў Эстоніі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Публіцысты Эстоніі
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты Расійскай імперыі
- Журналісты Эстоніі
- Пісьменнікі Эстоніі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі